1 верасня


1 верасня — дзвесце сорак чацвёрты (дзвесце сорак пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

  • 1482: Крымскія татары на чале з Менглы-Гірэям разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон.
  • 1804: Нямецкі астраном Карл Людвіг Хардынг адкрыў трэці астэроід Юнону.
  • 1906: У Вільні выйшла першая легальная беларуская газета "Наша доля".
  • 1812: Ваенная рада ў вёсцы Філі (каля Масквы).
  • 1827: У Расейскай імперыі забаронена прымаць сялян у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
  • 1870: Франка-Пруская вайна: французкія войскі разбіты пад Сяданам, імператар Напалеон III ўзяты ў палон.
  • 1920: Францыя абвясціла аб стварэнні дзяржавы Ліван са сталіцаю ў Бейруце.
  • 1923: У горадзе Токіо адбыўся вельмі моцны землятрус, ахвярамі якога сталі дзесяткі тысяч чалавек.
  • 1928: Албанія стала каралеўствам.
  • 1939: Нападам нацысцкай Германіі на Польшчу пачалася Польская абарончая вайна 1939 — першая ваенная кампанія Другой сусветнай вайны.
  • 1944: Пачалі працаваць беларускія гімназіі ў Бельску і Гайнаўцы, беларуска-руская ў Беластоку і беларускія пачатковыя школы ва ўсёй Усходняй Беласточчыне, у 1945 гэтыя школы былі ліквідаваныя польскімі ўладамі.
  • 1950: Заходні Берлін прыняў канстытуцыю.
  • 1951: У Лондане адкрыўся першы супермаркет.
  • 1969: У Лівіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыза I.
  • 1970: У Нью-Ёрку распачаты першы ў свеце камп'ютарны турнір па шахматах.
  • 1971: Катар абвясціў сябе незалежнай дзяржавай.
  • 1973: Тэрарыст у маўзалеі Леніна ўзарваў бомбу (цела Леніна ня было пашкоджана, загінула некалькі наведвальнікаў).
  • 1975: У Мінску адчыненая хакейная школа "Юнацтва".
  • 1977: Прыняты новы варыянт тэксту гімна СССР (былі заменіны словы пра Сталіна).
  • 1983: Савецкія вайскоўцы збілі паўднёвакарэйскі Боінг.
  • 1985: Знойдзены карабель "Тытанік", які патануў у 1912.
  • 1991: Аб'яўлены суверэнітыт Узбекістана.
  • 1996: Спынена вяшчанне "Радыё 101,2" — адзінай незалежнай беларускамоўнай радыёстанцыі ў Беларусі.
  • 2004: Вывяржэнне вулкана Асама ў Японіі.
  • 2004: Захоп закладнікаў у Беслане (Расія).

Нарадзіліся

Памерлі

Святкуюць

Іншае







stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History