| « – студзень – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| каляндар на 2008 год |
||||||
СТУДЗЕНЬ — першы месяц Грыгарыянскага календара і дзесяты месяц старажытнарымскага. Складаецца з 31 дня.
У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва студзеня — стычень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — январ (стычань), у 1908 — стычань, у 1909 — январ, у 1910–1912 — студзень (январ); у далейшым — студзень («бо дужа сцюдзёна»).[3]
stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History