Светлагорскі раён


Светлагорскі раён
Краіна Беларусь
Статут раён
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Уключае Сцяг г. Светлагорска г. Светлагорск,
Сцяг г. п. Парычы г. п. Парычы,
р. п. Сасновы Бор,
9 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Герб г. Светлагорск Светлагорск
Афіцыйная мова беларуская, руская
Насельніцтва (2006) 93 тыс.
Нацыянальны склад беларусы, рускія, інш.
Канфесійны склад Хрысціянскі крыж хрысціянеправаслаўныя, католікі, інш.
Плошча 1,9 тыс. км²
Светлагорскі раён на карце
Код аўта. нумароў 3
Афіцыйны сайт

СВЕТЛАГОРСКІ РАЁН — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці, Рэспубліка Беларусь. Адміністрацыйны цэнтрг. Светлагорск.

Размешчаны на поўначы вобласці, на раўніне Гомельскае Палессе, паўночная частка — на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне. Клімат — умерана-кантынентальны. Працякае р. Бярэзіна з прытокамі.

Мяжуе з раёнамі: на поўначы — з Бабруйскім (Магілёўскай вобласці), на ўсходзе — са Жлобінскім, на паўднёвым усходзе — з Рэчыцкім, на паўднёвым захадзе — з Калінкавіцкім, на захадзе — з Акцябрскім. У раёне — г. Светлагорск, гарадскі пасёлак Парычы, рабочы пасёлак Сасновы Бор; 101 сельскі населены пункт, 9 сельскіх Саветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Казлоўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Палескі, Печышчанскі, Чыркавіцкі.

Змест

Гісторыя

З 1639 г. ў гістарычных крыніцах узгадваецца Парыцкі двор — тэрыторыя, якая ўключала ў сябе большую частку сучаснага Светлагорскага раёна, у тым ліку в. Шацілкі (цяпер г. Светлагорск). Парыцкі двор існаваў да 1793 г., знаходзіўся ў Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая.

З 22 ліпеня 1793, у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай, тэрыторыя раёна — у складзе Расійскай Імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. З 1886 г. вядома Парыцкая воласць.

17 ліпеня 1924 утвораны Парыцкі раён, 9 чэрвеня 1960 г. цэнтр раёна перанесены ў г. п. Шацілкі. 29 ліпеня 1961 гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[1], а раён перайменаваны ў Светлагорскі.

Сучасны стан

У раёне — прадпрыемствы нафтаздабываючай, электраэнергетычнай, хімічнай, цэлюлозна-папяровай і інш. прамысловасці. Сельская гаспадарка спецыялізуецца ў асноўным на жывёлагадоўлі, збожжавых і кармавых культурах, вырошчванні бульбы. Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка ЖлобінКалінкавічы, аўтадарогі БабруйскМазыр, Жлобін — Светлагорск, Акцябрскі — Парычы — Рэчыца.

Дзейнічаюць 38 дашкольных, 33 агульнаадукацыйныя, 5 пазашкольных устаноў, 2 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты (2007/08 н. г.); 2 прафесійна-тэхнічныя навучальныя установы, індустрыяльны каледж, філіял Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. 5 дзіцячых мастацкіх школ; 42 бібліятэкі; 46 цэнтраў, дамоў культуры і клубаў; кіна-відэасетка. Музей, дом рамёстваў, карцінная галерея. 6 спартыўных школ, 3 стадыёна. У медыцынскім аб'яднанні – болей за 40 устаноў аховы здароўя. Санаторый "Сярэбраныя ключы".

Славутасці

Знакамітыя ўраджэнцы раёна: акадэмік С. М. Некрашэвіч — ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі); М. А. Міцкевіч — тэатральны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі; П. М. Стэфаноўскі — лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза, і інш.

Сярод старадаўніх славутасцей у раёне — Здудзіцкі каменны крыж. У 17 ст. на тэрыторыі раёна знаходзіўся г. Казімір, які меў Магдэбургскае права; аб ім нагадвае Каралёваслабодскі камень з крыжом.

Галерэя

Літаратура

  • БУДРЭВІЧ Г. Я., ПАЎЛАВЕЦ Р. Р. Светлагорскі раён / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн., 2002. С. 254.
  • Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
  • КЕРНАЖЫЦКІ К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  • Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга. Мн., 1995. (С. 313 – 316.)
  • Памяць. Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 2000.
  • Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн. 2004.
  • Парыцкі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. Мн., 1999. С. 423 – 424.
  • Путешествуйте по Белоруссии. Мн. 1980. (С. 160 – 162.)
  • Светлагорскі раён / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 334 – 336.
  • Светлагорскі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 258.

У Сеціве

герб Адміністрацыйны падзел Гомельскай вобласці сцяг

РаёныАкцябрскіБрагінскіБуда-КашалёўскіВеткаўскіГомельскіДобрушскіЕльскіЖлобінскіЖыткавіцкіКалінкавіцкіКармянскіЛельчыцкіЛоеўскіМазырскіНараўлянскіПетрыкаўскіРагачоўскіРэчыцкіСветлагорскіХойніцкіЧачэрскі •• ГорадГомель







stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History