Беларусь


іншыя значэнні Беларусь, значэнні »»
Рэспубліка Беларусь
Республика Беларусь
герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: Няма

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: беларуская
руская
сталіца: Мінск
прадстаўнік дзяржавы: Сяргей Сідорскі
кіраўнік дзяржавы: Аляксандр Лукашэнка
плошча: 207,595 км²
насельніцтва: 9,689,800[1] 2008
шчыльнасць насельніцтва: 47 жых./км²
грашовая адзінка: Беларускі рубель
часавы пояс: EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
гімн: Мы, беларусы
нумарныя знакі аўтамабіляў: BY
дамен у Інтэрнеце: .by
міжнародны тэлефонны код: +375
карта

БЕЛАРУ́СЬ (афіцыйная назва Рэспу́бліка Белару́сь), краiна ва Усходняй Еўропе, найбольшая па тэрыторыі сярод краін Еўропы, якія не маюць выхаду да мора. Мяжуе з Расіяй на ўсходзе і на поўначы, Латвіяй на поўначы, Літвою на паўночным захадзе, Польшчай на захадзе, Украінай на поўдні.

Змест

Назва

Асноўны артыкул: Белая Русь

Назва Белая Русь пачала ўжывацца ў адносінах да часткі беларускіх зямель у XIV–XVI ст. Да XVII ст. гэта назва замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэння жыхароў Белай Русі з’яўляецца паняцце беларусцы, хоць адначасова існавалі азначэнні ліцвіны, русіны, палешчукі, палясяне. У XIX ст. сярод мясцовага насельніцтва распаўсюдзіўся этнонім беларусы. Беларусь як нацыянальная саманазва прынята ідэолагамі нацыянальнага руху ў канцы XIX ст. У 1918 была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 Беларуская ССР1991 – Рэспубліка Беларусь).

Сімволіка

Асноўны артыкул: Сцяг Беларусі
Асноўны артыкул: Герб Беларусі
Асноўны артыкул: Гімн Беларусі

У 1991 былі прынятыя дзяржаўныя сцяг (бел-чырвона-белы) і герб ("Пагоня"), аднак па выніках рэферэндума (1995) былі змененыя на сучасныя чырвона-зялёны сцяг і герб, асновай якому паслужыў герб БССР.

Музыка гімна Беларусі напісаная Н. Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР 1955 г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, перапрацаваны ў 2002 г. У. Карызнам.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Беларусі

З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселеная балтамі. У кан. IX - пач. X стст. пачалося засяленне на гэтую тэрыторыю славян.

Лічыцца, што першай дзяржавай на тэрыторыі сучаснай Беларусі была Полацкая зямля. Горад Полацк упершыню ўзгадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" у 862 г. Найбольшага росквіту і магутнасці Полацкае княства дасягнула пры валадаранні кн. Усяслава (1044-1101). У X-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі часткова ці практычна цалкам таксама знаходзіліся Тураўскае, Смаленскае, Гарадзенскае княствы.

Наступнай буйной дзяржавай на беларускай зямлі было Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ). Падчас стварэння і пачатковага развіцця гэтай дзяржавы найбуйнейшым і асноўным яе цэнтрам быў Новагародак. Акрамя сучасных земляў Беларусі, у склад гэтай дзяржавы ўваходзілі таксама землі сучаснай Літвы, паўночная частка сучаснай Украіны і частка сучаснай Расіі. Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў дынастычнай уніі з Польскім каралеўствам з 1385, а ў 1569 годзе аб'ядналася з Польскім каралеўствам у канфедэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. Аднак Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 года фактычна дэнансаваў Люблінскую унію. ВКЛ захавала ўласную грашовую адзінку, судовую сістэму, войска. Статут ВКЛ, стаўшы адной з першых еўрапейскіх канстытуцый, рэгуляваў грамадскае жыццё на Беларусі да 30-х гадоў 19 стагоддзя.

У 1772, 1791, 1795 гг. адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай, у выніку якіх беларускія землі адышлі да Расійскае імперыі. У яе складзе яны знаходзіліся да 1917 года. 25 сакавіка 1918 года абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), у 1919 годзе яна спыніла сваё існаванне, а Рада БНР эмігравала.

Гісторыя Беларусі

·Усходнія славяне·
·Полацкае княства ·
·Кіеўская Русь·
·Вялікае княства Літоўскае·
·Рэч Паспалітая·
·Расійская імперыя·
·БНР·
·ССРБ·
·ЛітБел·
·БССР·
·Сучасная Беларусь·

У 1919 г. 1 студзеня было абвешчана ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пасля кароткачасовага існавання буфернай дзяржавы ЛітБел, БССР у 1922 годзе як адна з краін-заснавальніц увайшла ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).

Падчас Другой Сусветнай вайны ў 1941-1944 гг. Беларусь была акупаваная нацысцкаю Германіяй. Пасля вызвалення ад нацысцкай акупацыі частка Заходняй Беларусі (больш за 30 тыс. км2) была рашэннем Сталіна перададзена Польшчы.

У 1945 г. Беларусь стала адной з краінаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Рашэнні па ўсіх пытаннях беларуская дэлегацыя ўзгадняла з усесаюзнымі прадстаўнікамі.

У 1986 г. на мяжы Беларусі і Украіны адбылася Чарнобыльская катастрофа, у выніку якой адбылося радыяцыйнае забруджанне значнай часткі тэрыторыі Беларусі.

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 СССР спыніў існаванне, БССР была абвешчаная Рэспублікай Беларусь, што існуе і зараз.

У 1994 г. прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары. Прэзідэнтам быў абраны Аляксандр Лукашэнка. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у 2001 і ў 2006 годзе.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Беларусі

Плошча Беларусі - 207,595 км².

У геалагічным сэнсе Беларусь размешчана на захадзе Усходне-Еўрапейскай платформы. Старажытны крышталічны падмурак складзены з магматычных і метамарфічных парод, залягае на глыбіні да 5-6 км (Прыпяцкі прагін), каля в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна выходзіць на паверхню. Платформавы чахол складены пераважна з асадкавых горных парод, укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.

На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. Сярод іх: нафта і спадарожны газ, каменная і калійныя солі, буры вугаль, гаручыя сланцы, даламіты, торф, мергелі, сапрапелі, гліны, будаўнічыя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы і абліцовачны камень, жалезныя руды і інш.

Беларусь знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Найвышэйшы пункт Беларусі — гара Дзяржынская, 345 м, найніжэйшы — урэз ракі Нёман на мяжы з Літвой, да 90 м над роўнем мора.

Беларусь знаходзіцца ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату.

На Беларусі больш за 20 тыс. рэк. Самыя працяглыя і мнагаводныя рэкі Дняпро, Заходняя Дзвіна, Нёман, Прыпяць. Беларусь часта называюць "сінявокай" з-за вялікай колькасці азёр. Іх у Беларусі больш за 11 тыс. Самае вялікае сярод беларускіх азёр возера Нарач. Тэрыторыя краіны багатая на балоты. Найбольш багаты балотамі рэгіён — Палессе.

Лясы займаюць 36% тэрыторыі краіны. На Беларусі 28 відаў дзікарослых дрэў. Найбольш важныя лесаўтваральныя пароды: хвоя, елка, дуб, ясень, ліпа, клён, граб, бярозы павіслая (бародаўчатая) і пушыстая, асіна, вольхі чорная і шэрая. Шмат дрэў інтрадукаваных: лістоўніцы сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава, дуб паўночны, таполі пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная і інш.

Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.

З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, поймавыя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

Прыроднае расліннае покрыва Беларусі займае прыблізна 70% тэрыторыі. Колькасць відаў раслін сягае 12000. Больш за 200 відаў раслін ахоўваецца дзяржавай. Жывёльны свет Беларусі налічвае 457 відаў пазваночных (у тым ліку 73 віды млекакормячых, 290 відаў птушак, прыблізна 60 відаў рыб) і больш за 20 тысяч беспазваночных жывёл. Важнае гаспадарчае значэнне маюць промыслава-паляўнічыя віды жывёл - лісіца, куніца, заяц, выдра, тхор, гарнастай, а таксама лось і дзік. Больш за 180 відаў жывёл ахоўваецца.

Дзяржаўнае ўладкаванне

Беларусь з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.

Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць Нацыянальны сход, што складаецца з дзвюх палатаў:

Судовая ўлада ажыццяўляецца Вярхоўным судом, Вышэйшым гаспадарчым судом і Канстытуцыйным судом.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Беларусі

Беларусь з'яўляецца унітарнай краінай. Адміністрацыйнымі адзінкамі з'яўляюцца вобласці. Беларусь падзяляецца на шэсць абласцей:

Таксама вылучаецца за асабістую адміністрацыйную адзінку горад Мінск.

Вобласці, у сваю чаргу, падзяляюцца на раёны. У Беларусі налічваецца 118 раёнаў.

Эканоміка

Тэмп роста ВУП з 1995 па 2007 і ацэнка на 2008 (у адсотках)

Эканоміка Беларусі - сацыяльна-рынкавая. Аднак, на думку некаторых навукоўцаў гаспадарка Беларусі з'яўляецца планавай[2] або адміністрацыйна-каманднай[3].

Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі - машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная. Таксама развіты электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць. Беларуская прамысловасць з'яўляецца экспартна-арыентаванай. Асноўныя экспартныя пазіцыі - нафтапрадукты (Нафтан, Мазырскае НПА), грузавыя аўтамабілі і аўтобусы (МАЗ, БелАЗ), трактары (МТЗ), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (Атлант), хімічныя валокны і ніці (Палімір), калійныя ўгнаенні (Беларуськалій), прадукцыя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Адной з прыярытэтных галін з'яўляецца сельская гаспадарка. У Беларусі вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.

На Беларусі найбольшае значэнне мае чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны транспарт. На асобных рэках існуе суднаходства. Дзейнічае міжнародны аэрапорт Мінск-2 і інш.

Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія і ЕС. Па выніках 2006 у краіны ЕС было экспартавана 45,5% прадукцыі, у Расію - 43,6%. Акрамя Расіі экспарт у вялікіх аб'ёмах адбываўся ў Нідэрланды - 17,7%, Вялікабрытанію - 7,5%, Украіну - 6,3%, Польшчу - 5,2%, Германію - 3,8%. Большая частка імпарту (58,6%) ажыццяўлялася з Расіі; іншыя важнеёшыя партнёры: Германія - 7,5%, Украіна - 6,3%, Польшча - 3,4%, Кітай - 2,5%. У імпарце пераважалі: паліва і мінеральная сыравіна (33,4%), машыны і абсталяванне (16,1%), металы і вырабы з іх (11,7%). Увогуле, тавараабарот адбываўся больш як са 130 краінамі. Аб'ём імпарту быў большы за аб'ём экспарту.

Тэмпы павелічэння ВУП у 2005 годзе склалі 9,2 %, інфляцыя - 8 %. У першым паўгоддзі 2006 тэмпы павелічэння СУП склалі 10,1 %, прамысловай вытворчасці 12,6 %.

Аб'ём ВУП у 2008 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2007 на 10%. Удзельная вага ў ВУП дабаўленай вартасці прамысловасці склала 28,1%, сельскай гаспадаркі – 8,4%, будаўніцтва – 9,4%, транспорту і сувязі – 8%, гандлю і грамадскага харчавання – 10,6%.[4]

Насельніцтва

10 буйнейшых гарадоў Беларусі,
тыс. чал., 1.01.2009.[5]

Мінск  1 829
Гомель 499
Магілёў 372
Віцебск 356
Гродна 338
Брэст 318
Бабруйск 219
Баранавічы       169
Барысаў 150
Пінск 131

Самая вялікая этнічная група Беларусі (1999) — беларусы (81,3%). Асноўныя этнічныя меншасці: рускія - 11,3%, палякі - 3,9%, украінцы - 2,3%, яўрэі - 0,28%, іншыя - 0,92%.

З 1993 года насельніцтва Беларусі ўстойліва скарачаецца. У 2003 годзе ў Беларусі жыло 9 898,6 тыс. чалавек. У выніку перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю насельніцтва краіны ў наступныя гады паменшылася.

У Беларусі ў 2006 г. нарадзіліся 96,4 тыс. дзяцей (на 5,9 тыс. больш у параўнанні з 2005 годам). У 2006 г. памерлі 138,4 тыс. чалавек (на 3,5 тыс. чалавек менш, чым у 2005). Пры гэтым прыметна зменшылася смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года - гэты паказчык знізіўся з 7,1 выпадка на 1000 народжаных за 2005 год да 6,2 выпадка на 1000 народжаных за 2006 год. За першы квартал 2007 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006-га колькасць памерлых у краіне знізілася на 4,9 %.

У 2007 нараджальнасць склала (у разліку на тыс. жыхароў) 10,7, а смяротнасць 13,7. Найбольшае значэнне натуральнага змяншэння насельніцтва адзначана ў Віцебскай вобласці, а ў сталіцы Беларусі каэфіцыент нараджальнасці быў прыкладна роўны каэфіцыенту смяротнасці. У 2008 нараджальнасць (у разліку на тыс. жыхароў) 11,1, смяротнасць 13,9, натуральная убыль насельніцтва -2,8.[6]

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2007 складала па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу 9 705,2 тыс.[7] чалавек. На канец 2007 колькасць насельніцтва Беларусі склала 9 689,8 тыс. чалавек[8]. Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь паводле папярэдніх дадзеных на 1 студзеня 2009 склала 9671,4 тыс. чал. і за 2008 зменшылася на 18,4 тыс. чал.[9]

Колькасць насельнiцтва ў 14 гарадах Беларусi перасягае 100 тыс. чалавек. У Мінску на 1 студзеня 2008 года налiчвалася 1 млн 814,8 тыс. жыхароў. На другiм месцы — Гомель (484,5 тыс.), на трэцiм — Магілёў (370,6 тыс.). Далей iдуць iншыя абласныя цэнтры: Віцебск (346,2 тыс.), Гродна (325,8 тыс.) i Брэст (314,8 тыс.). У Бабруйску на 1 студзеня гэтага года пражывалi 218,4 тыс. чалавек, Баранавiчах — 168,3 тыс., Барысаве — 149,8 тыс., Пiнску — 130,4 тыс., Оршы — 122,6 тыс., Мазыры — 111,9 тыс., Салігорску — 101,1 тыс., Наваполацку — 100,6 тыс. чалавек [10].

Рэлігія

Касцёл святога Сымона і святой Алены

Паводле ацэнак, 60–70% жыхароў Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі, 15–20% — каталікамі, 5–10% — пратэстантамі, уніятамі. Пашыраны атэізм.

Напрыканцы XVIII ст. 70% насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15% былі каталікамі, 7% — іудэямі і толькі 6% — праваслаўнымі. Аднак у 1839 годзе расійскія ўлады правялі гвалтоўнае аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай і перахрысцілі яе паству ў рускае праваслаўе.

Узброеныя сілы

Асноўны артыкул: Узброеныя сілы Беларусі

Узброеныя сілы складаюцца з 2 відаў: сухапутных войскаў і ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. Вярхоўнае камандаванне ажыццяўляе Прэзідэнт. Выдаткі на абарону складаюць 420,5 млн. долараў ЗША (2006) — 1,4% ВНП (ацэнка 2005)[11]. Гл.таксама: дзяржаўны бюджэт у Беларусі.

Гл.таксама: ваенная справа на Русі, ваенная справа ў ВКЛ, ваенная справа ў РП, ваенная справа ў Расіі, ваенная справа ў СССР.

Гл.таксама: войска БНР, ваенныя фарміраванні пад нямецкім кантролем, 1939-1945, удзел беларусаў у ваенных канфліктах пасля 1945.

Спорт

Турызм

Зноскі

У Сеціве

Commons
Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі
БеларусыРускіяПалякіУкраінцыЯўрэіАрмянеТатарыЦыганыЛітоўцы • Азербайджанцы • НемцыМалдаване • Грузіны • Латышы • Чувашы • Мардва • Узбекі • Казахі • Башкіры







stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History