СУЛА — рака ў Стаўбцоўскім раёне Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 76 км. Вадазбор 520 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰.
Справа: Тонва, Сярмяжка. Злева: Перакуль, Волка.
Зоны адпачынку: Аталезь (у сутоках Сулы і Нёмана).
Пачынаецца за 0,7 км на Пд ад в. Таўкачоўшчына, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад в. Беражное. Берагі параслі хмызняком.
Даліна слабазвілістая, трапецападобная, яе шырыня 0,3— 0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Пойма двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні.
stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History