Рака Пліса, прыток Бярэзіны


ПЛІСА — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Беларусі, правы прыток р. Бярэзіна (басейн Дняпра). Даўжыня 64 км. Вадазбор 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Асноўныя прытокі

Справа: Чарніца

На рацэ

Вадасховішчы: Смалявіцкае, Жодзінскае

Агульнае

Пачынаецца на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Слабада Смалявіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне в. Юшкевічы Барысаўскага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найболыпая вышыня над межанным узроўнем 2,6 м. Лядовыя з′явы няўстойлівыя. Прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў.

Даліна ў ніжнім цячэнні паміж вёскамі Яловіца Смалявіцкага раёна і Струпень Барысаўскага раёна звілістая, на астатнім працягу прамая, трапецападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй г. Смалявічы да 2 км., паміж г. Жодзіна і в. Яловіца невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі ў сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя. Пойма ад в. Трубянок Смалявіцкага р-на да вусця двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай меліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў.

Рэчышча ад вытоку да в. Яловіца Смалявіцкага р-на каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя.

Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. –Мн.: БелСЭ, 1986. –599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — Паводле эл.рэсурса poseidon.by






stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History