БЯРЭЗІНА, Заходняя Бярэзіна — рака ў Гродзенскай і Мінскай абласцях Беларусі, правы прыток ракі Нёман. Даўжыня 226 км. Вадазбор 4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 30 м³/с. Агульнае падзенне 172 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Справа: Краўлянка, Алынанка, Чарніца, Чапунька. Злева: Іслач, Волка.
Зоны адпачынку: Барок (12 км на поўнач ад г. Маладзечна)
Пачынаецца каля вёскі Бортнікі Маладзечанскага раёна, на вышыні 300 м над узроўнем мора, працякае ў Валожынскім і Іўеўскім р-нах. Мясцовае суднаходства ад вёскі Бакшты (за 45 км ад вусця) — у перыяд высокай вады. Амаль усе прытокі Заходняй Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня больш за 150 км).
Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сакавіка, у ніжнім — у пачатку красавіка. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У сярэдняй плыні на рацэ Сакаўшчынскае вадасховішча.
Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй вёскі Гародзькі 3—4 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2 — 0,5 км, на астатніх участках ад 0,3 да 3 км.
Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м.
stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History