АДРОЎ — рака ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім раёнах Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 75 км. Вадазбор 676 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Справа: Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань.
Гарады: Барань.
Пачынаецца меліярацыйнай канавай каля в. Дубніцы Аршанскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне г. Оршы. Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ каля в. Дубніцы плаціна і сажалка (пл. 1 га), у пойме каля в. Барань Аршанскага р-на наліўная сажалка (пл. 2 га). Недзе ў басейне ракі калісці існаваў горад Одрск.
Даліна выразная, да в. Пагост трапецападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м.
Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да в. Пількавічы Сенненскага р-на каналізаванае, далей звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м.
stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History