ІПА — рака ў Светлагорскім, Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Беларусі, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 109 км. Вадазбор 1010 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Агульнае падзенне ракі 29,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Асноўныя прытокі: Віша (справа).
Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад в. Сякерычы Светлагорскага раёна, цячэ па нізінах Гомельскага і Прыпяцкага Палесся, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад в. Рудня Гарбавіцкая. Разводдзе з сярэдзіны сакавіка да першай дэкады мая. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й пал. сакавіка. Даліна трапецападобная, у нізоўі скрынкападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Пойма нізкая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 95 км каналізаванае, шырыня яго 10—12 м.
stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History