Прыпяцкі прагін


ПРЫ́ПЯЦКІ ПРАГІ́Н, адмоўная тэктанічная структура Усходне-Еўрапейскай платформы. Размяшчаецца на паўднёвым усходзе Беларусі ва ўсходняй частцы Палесся. Працягваецца ў паўночна-заходнім напрамку на 280 км пры шырыні да 150 км.

Прагін сфарміраваўся ў герцынскую эпоху, пераважна ў дэвонскі перыяд. Ён запоўнены магутнай (да 6 км) тоўшчай пераважна асадкавых парод рознага геалагічнага ўзросту. З іх асноўную частку складаюць верхнядэвонскія адклады, якія ўключаюць магутныя саляносныя тоўшчы.

У Прыпяцкім прагіне выяўлены і эсплуатуюцца радовішчы нафты, калійных і каменнай солі, будаўнічых матэрыялаў; ёсць паклады каменнага і бурага вугалю, гаручых сланцаў, багатыя рэсурсы прэсных, мінеральных і тэрмальных вод.







stock | retire | vm
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History